Industrial Madness Project - Industrial/Gothic/Electro PromoGroup Abandoned Legacy - Заброшенное Наследие

R.I.P. 31.10.2005. - 31.10.2010.

2010.04.29 - Massa Brutto Fest XII

15.05.2010 Калі ёсьць у айчыннай мэтал-прасторы ўзоры сапраўднай якасьці, то ў іх пераліку нельга не ўзгадаць і ўсімі любімую радыёперадачу “Massa Brutto” і цэлы шэраг арганізаваных пад яе шыльдай фэстываляў. Вясна 2010 году прынесла нам цэлых два МВ-фэсты, якімі дадзены шэраг мусіць завяршыцца, прынамьсі - пакуль, прынамьсі – ў фармеце нерэгулярных канцэртных акцыяў. Але апошні фэст з VADER у якасьці гэдляйнэраў яшчэ наперадзе, а тут размова пойдзе аб МВ – ХІІ, які падарыў нам выдатную абойму гуртоў з суседняй Польшчы і, зразумела, MARDUK. Калісьці Аляксандар Літвінскі толькі з трэцяй спробы здолеў прывезьці ў Менск OBTEST, а зараз ён зьдзейсьніў трэцюю ж спробу сярод тутэйшых арганізатараў зладзіць у нас выступ слыннай швэдзкай матарызаванай брыгады. І, хто б сумянваўся, - спроба аказалася ўдалая!
Мушу зрабіць першае на сёньня прызнаньне: я ня бачыў жыўцом і ня слухаў нармалёва аніводнай з наяўных у той вечар камандаў, за выключэньнем, зразумела, швэдаў, а таксама DEATHBRINGER. Але тут быў і свой плюс: згадзіцеся, ня так часта ў нас адбываюцца канцэрты, калі кожная банда, што выходзіць на сцэну, аказваецца для цябе прыемным адкрыцьцём.
Распачалі мерапрыемства сваім сэтам SINFUL CARRION. Нажаль, я трапіў у залю ўжо пасьля пачатку выступу і здолеў пачуць толькі дзьве ці тры апошнія рэчы. Аднак, пачутае ўспрыймалася даволі пазытыўна. Усё ж, умеюць палякі дэз граць, умеюць… Рытмічненька, тэхнічненька, галоўнае – якасна, халера, якасна! На вялікі жаль, у нас і “дзяды” многія так ня граюць, як гэтыя маладыя польскія хлопцы. Агулам жа, SINFUL CARRION са сваім тэхна-дэзам падаліся мне найбольш “лёгкай” камандай абоймы канцэрту, але як абсалютна файны пачатак – самае тое!
ABUSED MAJESTY, “намазаўшы пысы” (па словах А. Літвінскага, так што на мяне не валіце за наезды! :-)), замянілі на сцэне суайчыньнікаў, каб прадэманстраваць і пераканаўча даказаць усім прысутным, што палякі ня толькі дэз, але й блэк-мэтал граюць выдатна. Холад сьнежнай завірухі і жар пякельнага полымя – сапраўдная чорная музыка клясычнага ўзору ў выкананьні беластоцкіх хлапцоў, прыватна ў мяне, як у прыхільніка стылю, які надзвычай мала бачыць добрых сцэнічных выступаў айчынных “цямрычнікаў”, стварала толькі пазытыўныя эмоцыі. І, да слова кажучы, дазволю сабе невялікі зацем на тэму “намазаных пысаў”. ABUSED MAJESTY на сцэне прэзэнтуюць, акрамя, уласна, музыкі, яшчэ й адпаведны імідж – ня надта “наварочаны”, але цікавы і запамінальны. Можна колькі заўгодна жартаваць наконт вонкавага выгляду блэк-гуртоў, аднак, каманда з “намазанымі пысамі”, апранутая пэўныя чынам, стварае нейкае стылевае адзінства, на мой погляд, неабходнае для канцэртнага выступу. То бок, адразу бачна – на сцэне гурт такі-та, а ня проста пяць чалавек зь інструмэнтамі.
Фармацыя DEATHBRINGER, якая выйшла на сцэну па выступе ABUSED MAJESTY, даўно й добра вядомая сярод беларускіх прыхількаў цяжкой музыкі ўвогуле й чагосьці мяснога ў прыватнасьці. Ня памятаю, колькі год таму я апошні раз бачыў іх на менскіх пляцоўках, даўненька – гэта дакладна. Аднак, наконт “іх” гэта я пасьпяшаўся, мабыць. На сёньняшні дзень з беларускага складу DEATHBRINGER прысутнічае, ўласна, толькі адзін чалавек, астатнія чацьвёра – палякі. Хаця, ня ведаю, як хто, а я, па старой звычцы, успрыймаю каманду, як беларускую. Што ж наконт самога выступу, то мушу адзначыць, ранейшыя сэты “Брынгераў” мне неяк больш кацілі, ці што. Не магу сказаць, што было таму прычынай, ці то мае густы зьмяніліся, ці то сказалася мая стомленасьць у дзень гэтага канкрэтнага канцэрту, але мне сэт DEATHBRINGER падаўся нейкім надта кашападобным. Я ўвесь час спрабаваў зразумець у чым справа – граюць жа хлопцы апантана, класна, здавалася б, але нешта ня тое, і ўсё тут… Застаецца спадзявацца, што асноўная маса прысутных не падзяляла мае погляды і ўпадабала выступ каманды.
Затое наступны гурт усю маю стомленасьць ды тугу як рукой зьняў. Вітайце – на сцэне дэз-маньякі SCEPTIC на чале з харызматычнай вакалісткай. Я на МВ-ХІІ канчаткова ўпэўніўся, што ў дэзавых бандах мусяць сьпяваць дзяўчаты – невялічкая фэміна з дрэдамі насілася па ўсёй сцэне як віхар, замыкала на сябе залю на 100%, да таго ж, замест мінэралкі, ці там, колы, увесь час спажывала піва, не забыўшыя дарэчы пахваліць “fuck’n tasty belarusian beer”. Падчас чаровай песьні фронтвумэн SCEPTIC’аў ускочыла на адну з калёнак абапал сцэны, чым канчаткова давяла залю да кропкі кіпеньня. Я ў гэты момант, прыватна, падумаў, што зараз яна з гэтнай калёнкі сігане проста ў залю, але ад шаленства са стэйдждайвінгам дзяўчына вырашыла ўстрымацца. Да слова кажучы, ці тое праз адсутнасьць аховы ў залі (мною быў заўважаны адзін толькі суб’ект, і той не ў традыцыйнай форме рэактараўскіх сэк’юрыці, а ў звычайным касьцюме з паперкай у кішэні на грудзях з надпісам “Ахова”), ці тое праз агульны стан “адарванасьці” прысутнага народанасельніцтва, МВ-ХІІ стаў, мабыць, лідэрам гэтага году ў пляне колькасьці фанацкіх палётаў у залю са сцэны. Скокі працягваліся нават на выступе гэдляйнэраў, швэды, як мне падалося, рэагавалі спакойна, хаця, хто ведае – мо ў іх, як у штандантэрфюрэра Ісаева, “звычка, выпрацаваная гадамі”.
Але перш, чым перайсьці да апісаньня выступу асноўнага гурта гэтага вечару, вінен прызнацца ў другі раз: я не люблю MARDUK. Так, пры ўсёй сваёй любові да black-metal, я абсалютна прахалодна, а хутчэй, нават - адмоўна, стаўляюся да творчасьці швэдзкіх танкістаў. Я шчыра некалькі разоў спрабаваў ацаніць іх альбомы, апошні раз – з нагоды будучага МВ-фэсту, але ўсё адно ўспрыймаю запісы гурта выключна як гукавую кашу.
Што ж магу сказаць… Выступ “мардукоў” стаў, мабыць, галоўным для мяне адкрыцьцём таго вечару – наколькі няўцямнымі яны мне падаваліся на запісе, настолькі ж неверагодна… гм… афігеннымі (скажам мякка) яны падаліся жыўцом. Інфэрнальны шторм, роўнымі складнікамі якога былі і музыка і паводзіны гурта – вось, што такое MARDUK на сцэне. Што я там казаў пра кашу? – Усе такія думкі, калі й былі, дык зьніклі ўжо падчас першай песьні. У дадатак да таго, самі музыкі дэманстравалі надзвычай якаснае шоў. Забудзьцеся пра стаяньне слупамі на пляцоўцы ды няўцямнае “матляньне хаерамі” – “мардукі” жывуць сваімі песьнямі, адчуваюць іх, перадаючы гэтае адчуваньне гледачам. Я не бяруся мераць, колькі тут шчырасьці, а колькі чыстага прафэсыяналізму (частка яго, зразумела, ёсьць – узгадацб хаця б як па нотах адрэпэтаваны зыход са сцэны ды выхад “на біс”, своеасаблівы спэктакль, які сваёй відавочнай прадказальнасьцю сапсаваў крыху агульнае ўражаньне). Як бы тое не было, але швэдзкія танкісты прымушаюць гледача прыкаваць позірк да сцэны – гэта факт. Песенны матэрыял – як старыя і добра вядомыя “Танкавая дывізыя “Мардук”, “Азраіл” ды іншыя, так і рэчы з апошняга альбому. Пад сцэнай - сапраўднае пекла. На сцэне – польскія музыкі адлоўліваюць дзяўчат, што зацята лезуць паскакаць у натоўп. Адным словам – black fucking metal у ва ўсёй красе!
Але ўсяму на гэтым сьвеце надыходзіць калі-небудзь канец. Запальваецца сьвятло, швэды зьбягаюць у грымёрку, Саша Літвінскі расьсейвае спадзевы на аўтограф- і фота-сэсыю, ну і правільна, ну й няма чаго – у “Рэактары”, як заўжды, пасьля канцэрту - дыскатэка. Але, халера зь ёй, з дыскатэкай! – У чацьвер 29 красавіка ў менскім клюбе “Рэактар” адбыўся адзін з найлепшых канцэртаў бягучага году – вось, што галоўнае. А наперадзе нас шчэ чакаюць фінальны МВ-ХІІІ і канцэрт NOKTURNAL MORTUM, так што, чашыце патлы, мэталісты!

P.S. Я, канешне, разумею, што нас могуць чытаць дзеці, аднак, не магу не выканаць просьбу чалавека, дзякуючы якому мы змаглі наведаць гэтае мерапрыемства. Усе, мабыць, ведаюць, што прыезд MARDUK у Менск доўга быў пад пытаньнем, асабліва пасьля двух няўдалых спробаў. У тым ліку, і гэтая спроба выклікала цэлы шэраг развагаў у духу “веру, што атрымаецца/ня веру, што атрымаецца”. Дык вось, па просьбе Аляксандра Літвінскага, хачу сказаць усім, хто ня верыў, усім, хто не пайшоў, сказаць адно слова: “СМАК-ЧЫ-ЦЕ!!!” :-)

P.P.S. Ну й на завяршэньне, пара сумных словаў. Хачу на гэты раз зьвярнуцца да тых, хто прыйшоў: шаноўныя сябры-мэталісты, давайце будзем вучыцца паважаць сябе й іншых! Я разумею, што закон аб забароне расьпіцьця піва – рэч бязглуздая, але давайце ён ня будзе рабіцца нагодай нажрацца, выбачайце, дзе-небудзь да канцэрту гарэлкі, а потым валяцца на пляцовачцы перад уваходам, або лезьці ў бойку зь людзьмі навокал. Можа мне так шанцавала, але я даўно не назіраў такіх сытуацыяў, якія давялося бачыць перад пачаткам МВ-ХІІ. І, паверце, усім будзе вельмі горка, калі дурны ўчынак аднаго п’янага быдла (выбачайце шчэ раз, але іншага слова нешта не прыходзіць тут у галаву) будзе нагодай для гарадзкіх уладаў ды адміністрацыяў клюбаў не даваць дазвол на правядзньне канцэртаў. Горка будзе ўсім.

Lutavit



Terrano, 15.05.2010:

Чаму нічога пра гук не напісаў?

Lutavit, 16.05.2010:

А чаго пісаць, нармальны быў гук. У гэтым аглядзе неяк збольшага эмоцыі, калі шчыра, атрымаліся. :-)

lufzovv, 11.05.2012:

w4Smy7 <a href=“http://orfkkvjdrmlo.com/”>orfkkvjdrmlo</a>, [url=http://zvxzjcdfgotw.com/]zvxzjcdfgotw[/url], [link=http://oojteumciqlf.com/]oojteumciqlf[/link], http://kgradmanyqky.com/

bxjtewz, 21.06.2012:

yzOrmF <a href=“http://lvpxypputrzq.com/”>lvpxypputrzq</a>, [url=http://qjdupiuecwut.com/]qjdupiuecwut[/url], [link=http://toxrnntgsbzw.com/]toxrnntgsbzw[/link], http://idsewerlsfnx.com/

qypzpp, 21.06.2012:

OceXdK <a href=“http://mlveokjlurvg.com/”>mlveokjlurvg</a>, [url=http://lmdiscpuxflj.com/]lmdiscpuxflj[/url], [link=http://bpqwbheftfpk.com/]bpqwbheftfpk[/link], http://ronkkhliyfrb.com/

obnjsjugx, 17.07.2012:

CuxaAI <a href=“http://opovvwjvhtly.com/”>opovvwjvhtly</a>, [url=http://stdidcparwrt.com/]stdidcparwrt[/url], [link=http://tfpjfpucpose.com/]tfpjfpucpose[/link], http://sogvrmyxeyfq.com/

pfajklja, 17.07.2012:

MmG4cK <a href=“http://nfrhtgecqrwt.com/”>nfrhtgecqrwt</a>, [url=http://homldcfukmdb.com/]homldcfukmdb[/url], [link=http://dtpgbbwyfxqt.com/]dtpgbbwyfxqt[/link], http://ezilkgqpvpms.com/

Оставить комментарий

Имя: E-mail: Сайт:

Сообщение: