Industrial Madness Project - Industrial/Gothic/Electro PromoGroup Abandoned Legacy - Заброшенное Наследие

R.I.P. 31.10.2005. - 31.10.2010.

2010.06.11-12 - Kilkim Žaibu XI (Литва)

24.10.2010 Усе тутэйшыя аматары folk pagan black metal’у проста павінны ведаць фэст Kilkim Žaibu, што ладзіцца ў Літве (назва перакладаецца як "Выклікаем Маланку"). Асабліва для таго, каб параўнаць з тым, што адбываецца ў гэтым абсягу ў Беларусі. 11 – 12 чэрвеня нарэшце і мне пашэнціла туды трапіць. Чароўнае месца ў Жамойці ля старажытнага мястэчка Варняй – на беразе маляўнічага возера, аточанага старымі дубамі. Любімая музыка, прыемная кампанія і поўны раслабон. Нават цяжка знайсці да чаго дачапіцца крытычна настроенаму меламану.
Сцэна, святло і гук былі амаль ідэальнымі, само месца выдатна падрыхтаванае арганізатарамі для наведнікаў, публіка вельмі сімпатычная. Сам фармат фэсту - на прыродзе, але досыць камерны (было недзе каля тысячы чалавек) быў файным спалучэннем калектыўнага і індывідуальнага адпачынку.
Сапраўды было дужа прыемна бавіць час сярод гэтых людзей, у гэтым асяроддзі. Бо не было бачна звыклага для Беларусі абрыганства і прыкрай тупізны металхэдаў. Вядома, былі асобы ў добрым падпітку (я і сам не памятаю кольік літраў піва выпіваў за дзень :)), але ніякіх эскцэсаў не назіралася. Усё прыстойна – адпачывай сам і дай адпачыць іншым. Там можна было ўбачыць сотні белых еўрапейцаў, пры чым не толькі з Балтыі, але і з Францыі, Брытаніі, нават Масквы. Крывакрыжы, страдаўняя і нацыянальная сімволіка стварала прыемны эсэтычны фон. Быў нават адзін забаўны эпізод, калі нейкі жартаўнік дастаў у часе канцэрта вясёлкавы сцяг з надпісам Piece. Ён пралунаў роўна 5 секундаў да таго, як пільныя хлопцы не забралі яго і не адправілі ў належнае месца – сметніцу. Пры гэтым сама сітуацыя скончылася карэктна. Не мулялі вока і звыклыя для тутэйшых імпрэзаў копы ды пажарнікі.
Літоўскія металісты на мой суб'ектыўны погляд агулам больш інтэлігентныя, прыязна ставяцца да беларусаў і заўжды з ахвотаю камунікуюць, цікавяцца нашымі справамі, гатовыя падтрымаць гутарку пра нашую супольную этнічную і гістарычную спадчыну. Амаль усё яны маюць выразныя патрыятычныя погляды і не хаваюць гэтага, у адрозненне ад бальшыні апалітычных беларускіх металістаў, якія нават на сваёй мове звычайна не могуць звязаць і двух словаў. У гэтым сэнсе фэст - яшчэ адна пазітыўная праява літоўскасці, якой вельмі не стае ў нас.
Фэст доўжыўся два дні і першая яго частка была збольшага блэк-металёвай. Спадабаўся эстонскі гурт Bestia, вельмі тэхнічна лабаў фінскі Azaghal. Хэдлайнерам перашага дня былі аўстралійцы з Destroyer 666, але для мяне імі былі літоўцы з Nahash. Уражвальная банда, якая пачала сваю карэеру яшчэ ў пачтаку 90-х, але і да сёння не згубіла сваю надзвычайную змрочную энэргетыку. Харызматычна вакліст падобны на жудаснага Кашчу, а гітарыст-віртуоз здзіўляў дэманічнай мімікай. Цудоўны выступ.
У другі дзень пад выступы старадаўняй музыкі мы вельмі добра паваляліся на траўцы перад сцэнай, паспеўшы загарэць, а жывым кліпам былі дзівосныя аблокі, што хутка несліся з боку Балтыйскага мора. Дарэчы, надвор'е было не такім страшным, як прагназавалі. У першы дзень маланку з моцным дажджом сапраўды выклікалі, але ён досыць хутка скончыўся.
Другі дзень пацешыў вяртаннем на сцэну пасля 12-гадовага перапынку легенды літоўскага pagan metal'у Poccolus. Вяртанне адбылося. Было прыемна згадаць іхны адзіны выступ у Беларусі на фэсце Baltic Thunder, які павінны памятаць нашыя ветэраны паганскага металу ды параўнаць яго з гэтым. Спадзяюся, неўзабаве з'явяцца і новыя студыйныя запісы. Obtest як заўжды запальваў сваім надзвычайным імпэтам. Літоўцы проста шалелі, ну а я сарваў голас, падпяваючы разам з імі вядомыя хіты. Ды што там я, скочылі і трэслі галовамі нават пяцідзесяцігодовыя мужыкі, якія прыехалі на матацыклах коштам пад 20 тыс. баксаў. Nokturnal Mortum выступілі дужа прафесійна, з выдатнейшым гукам, упэўнена адыгралі найлепшае са свайго рэпертуару. Хаця мне ўсё ж не ставала ў і іх нейкай яскаркі. Напэўна, музыкі ўжо стаміліся ў канцы свайго туру.
Але гэтая яскарка была ў гурта, дзеля якога я ўласна і ехаў на фэст. Які займае найвышэйшыя пазіцыі ў спісе маіх асабістых фаварытаў. Ірландскі Primordial. Гэта было нешта неверагоднае. Шторм эмоцый, бура энэргіі. Вакаліст Nemtheanga настолькі харызматычная і валявая асоба, што гэта трэ было проста бачыць на ўласныя вочы. Абсалютны кантроль над публікай. Проста святар музычнага культу. А яшчэ была мажлівасць быць ля самой сцэны і назіраць гэтае відовішча з блізіні пары метраў, таму я быў проста ў эстэтычным экстазе. Ды яшчэ мог сустракацца позіркамі з ваклістам. Primordial - багі!!! Бадай, самы лепшы канцэрт на якім я быў у жыцці. Як шараговы фанат я цалкам задаволены тым, што пачуў і ўбачыў. І нават іхную досыць рэдкую майку ўсё ж набыў. Поўны кайф і ўлёт.
Уражанні ад фэсту застануцца надоўга, ну я магу яшчэ толькі падзячыць арганізатарам і нешматлікім беларускім камрадам за кампанію, а ўсім іншым хіба параіць здабываць любымі сродкамі грошы і візы, каб наведаць гэтае фантастычнае свята музыкі і вольнага язычніцкага духу. У тым ліку для таго, каб вучыцца арганізацыі, стылю і добраму густу. Бо ў нас, нас жаль, такое пакуль проста немагчыма ўявіць.

Kryviec

Оставить комментарий

Имя: E-mail: Сайт:

Сообщение: