Industrial Madness Project - Industrial/Gothic/Electro PromoGroup Abandoned Legacy - Заброшенное Наследие

R.I.P. 31.10.2005. - 31.10.2010.

Alvheim - I Et Fjort Fortid (2009)

18.04.2010

Gardarika Musikk
6 tks/26 min

Tracklist:
1. Stormens Sang
2. Til Valhallen
3. Det Onde Riket
4. I Et Fjort Forid
5. Graven Takeheimens Saler (Darkthrone cover)
6. Outro

У горадзе Сочы – цёмныя ночы. У горадзе Сочы можа жыць той, хто ведае прыкуп. У горадзе Сочы пройдзе Алімпіяда. У горадзе Сочы граюць pagan black па-нарвэску. Чаго-о? Так, менавіта так, падбірайце сківіцы з падлогі і сустракайце сочынскі one-man праект Alvheim з опусам “I Et Fjort Fortid”, што пабачыў сьвет у 2009 годзе, дзякуючы намаганьням лэйблу Gardarika Musikk.
Alvheim – “Край альваў” у скандынаўскай міталёгіі, зямля дзе жывуць чараўнікі-эльфы. Што можа граць праект з такой назвай? Зразумела, што – пагаскі блэк клясычнага тыпу, хуткасны, жорскі й нарыдчны. Аб каранях ды ўплывах і казаць нешта асаблівае не даводзіцца – тут вам і Enslaved і Graveland і Manegarm і яшчэ безьліч гуртоў, вядомых і ня надта. У тэкстах – тая ж гісторыя, Одзін з Торам, Хэль ды Вальгала, а скончыцца ўсё, канечне ж, Рагнарокам. Афармленьне – руны, фіёрды, гатычны шрыфт ды вікінгі на дракары. Зразумела, што, ўлічваючы паходжаньне аўтара, увагу прыцягвае нарвэская мова, ня самая вядомая і распаўсюджаная сярод гуртоў на постсавецкай прасторы.
У той жа час, сказаць нешта дрэннае аб матэрыяле проста не магу – нармальны ўзровень рэалізацыі гуку, неблагая музыка, удала дапоўненая разнастайнымі гукавымі эфэктамі, адным словам, калі вы аматар такіх рэчаў, і вам не надакучыла пэўная аднастайнасьць сучаснага pagan black - прыемнае праслухоўваньне вам забясьпечана, калі такую музыку вы ня чулі, або чулі мала, альбом “У Далёкай Мінуўшчыне” (а менавіта так можна перакласьці назву “I Et Fjort Fortid”) можна парэкамэндаваць у якасьці ўзору стылю, калі, канешне, у вас пад рукой няма працаў тых жа Enslaved. Сам аўтар пазыцыянуе праект, як прынцыпова “олдавы”, і адрасуе яго такім жа аматарам старога добрага нарвэскага блэку – і я, прывана, ня бачу ў тым анічога заганнага. Адзінай істотнай заўвагі вартая, магчма, сама канцэпцыя творчасьці – згадзіцеся, нарвэскамоўны блэк з матывамі скандынаўскага пагансва лягічна ствараць нарвэжцам, а не жыхарам поўдня Расеі, то бок заява аўтара аб “народных паганскіх вікінгаўскіх традыцыях у музыцы”, увасобленая ў форме цяжкога мэталу, створанага чалавекам з Сочы – ёсьць яскравым прыкладам мультыкультурнасьці й перамогі Мадэрну. Мне дык узгадаўся эпізод з сэрыялу House M.D.: “Усяму сваё мейсца. Ты ж не павесіш на елку дрэйдлы для ханукі?” – “Ты б павесіў. Рэчам усё адно…”

Lutavit 7,5/10

Оставить комментарий

Имя: E-mail: Сайт:

Сообщение: