Industrial Madness Project - Industrial/Gothic/Electro PromoGroup Abandoned Legacy - Заброшенное Наследие

R.I.P. 31.10.2005. - 31.10.2010.

Medievil – Atruta: Black Art Of Poison (2007)

18.02.2010


Griffin Music/Medievil
10 tks/60 mins

Tracklist:
1. Everything Poisoned
2. Blood Comes Black
3. In Mist We Stand
4. Now I Fly
5. Atruta (I Dissolve In Poisoned Rain)
6. To Nihil
7. Cycle Of Rot
8. In Gloom And Spikes
9. Veil Of Poison
10. The Roots Are Torn

Video:
Blood Comes Black
In Gloom And Spikes

Што такое, панове, экстрымальная музыка? Што такое, у прыватнасьці, блэк-мэтал? “(псэўда-)Акультныя” мантры пад гітарную “бэнзапілу”, ды яшчэ выраз твару пры выкананьні каб як мага больш патасны, ды ячшэ каб на тым твары як мага больш грыму (ці, як варыянт – акварэлевых фарбаў малодшай сястры)? Не, шаноўныя, сапраўдны блэк-мэтал – гэта перш за ўсё музыка, ад якой бывае страшна. Па-сапраўднаму, першабытным, жывёльным страхам. І падцьверджаньнем гэтай тэзы можна сьмела лічыць дадзены альбом MEDIEVIL, адной з найбольш моцных фармацыяў айчыннага блэку. Па старой і ня надта добрай беларускай традыцыі, гэтя плытка ішла да слухача на працягу некалькіх год, я, калі шчыра, і не спадзяваўся ўжо ўбачыць яе на паліцах крамаў (хе-хе, такі вось штамп. “крамы” канечне ж, як гэта ня сумна). Афіцыйны рэліз “Атруты”, стварэньне якой пачалося ўвогуле на некалькі год раней, адбыўся дзесьці ў пачатку 2007 году, але, чамусьці, толькі ў 2009-м дыск апынуўся ў шырокім продажы, прынамсі, так было ў родным для Medieval Менску.
Выкананае ў балотнай зялёна-чорнай гаме афармленьне альбому адразу ж падводзіць слухача да патрэбнага ладу й настрою. Музыка як найлепш адпавядае візуальнай частцы дыску – калі б яе трэба было апісаць колерамі, то гэта былі б колеры афармленьня, калі яе апісваць вобразамі – то гэта вобразы змрочнага туманнага лесу, які можна ўбачыць на вокладцы. У гэтым жа ключы выкананы кліп на кампазцыю “Blood Comes Black”, што зьмешчаны на дыску, у пары з відэа на “In Gloom And Spikes”, заснаваным на канцэртным выступе гурта.
Я б, па шчырасьці кажучы, не рэкамэндаваў бы слухаць “Атруту” людзям, не абазнаным ва ўсіх аспэктах блэк мэтлу, у прыватнасьці не знаёмым з такой рэччу, як так званы depressive black. Да гэтай музыкі трэба ўсё ж прайсьці пэўны шлях, да яе трэба быць падрыхтаваным, як, скажам, да знаёмства з творчасьцю Ніцшэ. Але для тых, хто здолее па-сапраўднаму адчуць гэты альбом, адкрыецца сьвет вусьцішных мрояў, створаны намаганьнямі Беса Трэфойла й Альдагіла. “Кроў робіцца чорнай”, “У тумане стаім мы”, “Цыкль гніёньня”, “У скрусе ды шыпах” – кожная кампазыцыя, як частка суцэльнага палатна, пранізанага вобразамі Змроку, што пануе ў Балотным Сэрцы Эўропы. Так, я не здарма ўзгадаў назву плыткі іншга праекту – KRUK, бо, як і ў легендарных магілёўцаў, музыка Medieval нясе на сабе адбітак вобразаў менавіта нашага краю, што, магчыма, і робіць яе такой прыцягальнай і, у нейкім сэнсе, непаўторнай, прынамьсі, для тутэйшага слухача. Неваядома, калі пабачыць сьвет наступны твор Medieval, і ці пабачыць увогуле, але дакладна можна сказаць, што “Атрута” застанецца як адзін з найвыдатнейшых узораў крыўскага блэку. Квэнсыстэнцыя Цемры.

Lutavit 9,5/10



Napalm Death, 14.03.2010:

А што гэта за слова – “квэнсыстэнцыя”???

“не рэкамэндаваў бы слухаць “Атруту” людзям, не абазнаным ва ўсіх аспэктах блэк мэтлу”
Значыць, гэтая музыка – для закрытай бандыцкай пацанскай тусоўкі?
Напрыклад, з рэцэнзіі зусім незразумела, што гэты гурт грае. У “блэк-метал” людзі апошнім часам што толькі ні запісваюць! Рэцэнзія зводзіцца да “Блэк-метал. Заябісь. Пяць.” А калі пачытае чалавек, наогул не абазнаны ў стылях і падстылях? Ён нават прыблізна не ўявіць, штО чыста фізічна можна пачуць на гэтым дыску…

Оставить комментарий

Имя: E-mail: Сайт:

Сообщение: