Industrial Madness Project - Industrial/Gothic/Electro PromoGroup Abandoned Legacy - Заброшенное Наследие

R.I.P. 31.10.2005. - 31.10.2010.

Nokturnal Mortum - Голос Сталі (2009)

18.04.2010

Oriana Music
8 tks/70 min

Tracklist:
1. Інтро
2. Голос Сталі
3. Валькирия
4. Україна
5. Моєї Мрії Острові
6. Шляхом Сонця
7. Небо Сумних Ночей
8. Біла Вежа

Думаецца, што распавядаць камусьці штосьці аб NOKTURNAL MORTUM – пустая й непатрэбная справа. Гурт “заслужаны” й даўно вядомы, адзін з тых, для якіх нават дрэнная слава йдзе на карысьць. Чарговы альбом мы чакалі даўно, варыянтаў эвалюцыянаваньня каманды прапаноўвалася шмат, таму плытку Голос Сталі, што пабачыла сьвет у канцы мінулага году, я ўключаў, шчыра кажучы, зь некаторай трывогай, якая, на шчасьце, не апраўдалася.
Шлях, абраны гуртом з часоў Смаку Перамогі, не зьмяніўся, а толькі набыў далейшы працяг – моцныя, агрэсыўныя, й адначасна – мэлядычныя, маршавага характару, кампазыцыі, адным словам – усё, за што мы заслухвалі да дзірак дзьве апошнія працы ўкраінцаў. “Фірмовая” тэма ва ўступе прысутнічае ў своеасаблівым “фальклёрным” аздабленьні – гэта ўжо не інфэрнальны “Нехрысьць” і не ваяўнічы “Сьветапогляд”, але гэта ўсё яшчэ NOKTURNAL MORTUM, больш за тое, на гэты раз - украінамоўны, і NOKTURNAL MORTUM аднікуды зьнікаць не зьбіраеца. У музычным пляне дадалося тэхнічнасьці й мэлядызму, адразу кідаюцца ў вочы (вушы -?) сола-партыі, што стала прысутнічаюць у ва ўсіх песьнях альбому – добрыя такія гэві-мэталічныя салякі, абсалютна ня ў духу блэку як такога, але якія займаюць заўважнае мейсца ва ўкраінскім яго варяньце (ASTROFAES, KHORS, DRUDKH і інш.). Яшчэ адна навіна – выкарыстаньне “харальных” бэк-вакалаў, што адразу выклікае асацыяцыі з позьнімі BATHORY, а таксама, улічваючы стылістыку “мортумаў” – з GRAVELAND. Увогуе, апошнія альбомы пана Даркэна падчас праслухоўваньня Голасу Сталі ўзгадваюцца міжволі. Я, прыватна, дык увогуле, калі ўпершыню пачуў назву новага альбому ўкраінцаў, прыгадаў адразу Prawo Stali іх польскіх “калегаў”. Роўна з Graveland прыходзяць асацыяцыі і з MUNRUTHEL, што дзіўна, улічваючы міжсобныя дачыненні “мортумаў” з былым удзельнікам. Але мейсцамі мне, падчас першага праслухоўваньня, настолькі прымроілася Эпоха Вадалея, што я палез глядзець, ці не вярнуўся, раптам, Мунрутэль у каманду?
Пачатак альбому ўяўляе сабой спрэс адзін моцны баявік – “Голас Сталі” і “Валькірыя”, агрэсыўныя і жорсткія, кідаюць у віхуру, хай і крыху зьмененага, але “мортумаўскага” саўнду, параўнальнага з мінулым альбомам, з адным толькі адрозьненьнем – на “ідэалягічным” па зьмесьце папярэдніку, ці ня з адпаведнымі мэтамі, былі выведзеныя “наперад” партыі вакалу, які гучаў наўмысна разборліва, большую частку тэкстаў можна было зразумець і без дапамогі буклету. Манера сьпеву на Голасе Сталі нагадвае, ў сваю чаргу, тых жа KHORS ці DRUDKH.
“Україна” – хуткая й баявая, але больш мэлядычная за папярэднія рэчы, з запамінальным рэфрэнам – адназначны лідар альбому, як на мой капыл. На наступных дзювюх песьнях блэкавая хуткасьць цесна мяжуе з мэлядычнасьцю, я б нават сказаў – маляўнічасьцю, цалкам саступаючы ёй мейсца на балядзе “Небо Сумних Ночей” – ці ня першай кампазыцыі такога пляну з часоў Twilightfall. Завяршае альбом цалкам “друдкхаўская” “Біла Вежа”, зацьвярджаючы даніну, аддадзеную стваральнікамі ўкранінскага блэку сучаснаму “стандарту якасьці” гэтае плыні. Агулам, ня гледзячы на відавочныя адыходы гурта ў бок фірмовых фішак бліжэйшых “калегаў па цэху”, альбом Голас Сталі можна лічыць надзвычай удалым – і на фоне астатніх працаў NOKTURNAL MORTUM, і ў шэрагу рэлізаў апошніх часоў.

Lutavit 9,5/10



Esoteric, 23.04.2010:

Вот, да! Это сильный альбом.

Оставить комментарий

Имя: E-mail: Сайт:

Сообщение: