Industrial Madness Project - Industrial/Gothic/Electro PromoGroup Abandoned Legacy - Заброшенное Наследие

R.I.P. 31.10.2005. - 31.10.2010.

RavenThrone – Тенью сквозь Смерть (2008)

14.02.2010


Gardarika Musikk
11 tks/47 min

Tracklist
1. Шаг в пустоту
2. Нитью времени хрупкой
3. Как угасший пульс
4. И придёт…
5. Неживым
6. Дорогами древней зимы
7. За горизонт
8. Звёзд колыбель холодный чертог
9. Ожившая ночь (2005)
10. Эхо славных побед (2005)
11. Unsilent Storms In The North Abyss (Immortal cover)

- Блэк мэтал памёр? – запытаецца цікаўны слухач. – Безумоўна, – пагаджуся я. – А што з гэтага вынікае? – задась слухач цалкам лягічнае пытаньне. – А, па-сутнасьці, нічога! – адказваюць ужо музыкі полацкага гурта RAVENTHRONE, – Як слухалі, так і будзем слухаць, як гралі, так і будзем граць! – І гэта выдатна! – толькі застаецца падсумаваць мне.
Клясычны блэк навэскага ўзору па ўсіх канонах жанру – і ад таго, дарэчы, ня менш цікавы, за штосьці такое экспэрымэнтальна-наватарскае. Якраз той выпадак, калі пэўнага кшталту стэрэатыпнасьць, а хутчэй, нават не стэрэатыпнасьць, а пасьлядоўнасьць у трыманьні “бліжэй да каранёў” – толькі на плюс. Бывае такая музыка, дзе проста ня хочацца анічога мяняць. У вашых навушніках гучыць De Mysteriis Dom Sathanas? На палічцы з улюбёнымі дыскамі працы BURZUM, DARKTHRONE ды IMMORTAL? Паўсьцяны займае нарвэскі сьцяг? Сябры ды сваякі даўно перасталі зьвяртаць увагу на сымбалі, намаляваныя на вашай вопратцы? І галоўнае – пляваць вы хацелі з высокай скалы над халодным фіёрдам на ўсіх, хто абвінавачвае блэк у прымітывізме ды адсталасьці? – Тады сардэчна запрашаю ў нашую цёплую кампнію. Сядайце бліжэй да вагню, глыніце чаго для сугрэву й слухайце сто разоў чутае, і таму толькі больш шанаванае.
Жужжаньне гітараў, мерны стук драм-машыны, “падземны” вакал з расейскамоўнай лірыкай, дзе на слых разьбіраюцца толькі асобныя словы – я ня бачу сэнсу зь нечым параўноўваць гэты альбом, ці неяк яго апісваць. Тут усё зразумела без апісаньня. Абсалютна не арыгінальна, але неверагодна прыемна.

Lutavit 7,5/10



Оставить комментарий

Имя: E-mail: Сайт:

Сообщение: