Industrial Madness Project - Industrial/Gothic/Electro PromoGroup Abandoned Legacy - Заброшенное Наследие

R.I.P. 31.10.2005. - 31.10.2010.

Vicious Crusade – The Unbroken (1999, 2009)

18.04.2010

BMAgroup
15 tks/71 min

Tracklist:
1. Masquerade Of Piety
2. The Unbroken
3. Dogs Of Justice
4. Land Of Lakes
5. Vicious Circle
6. Exalted Liar
7. Theodore’s Song
8. Who Are This Men?
9. Patriot Games
10. Polka
11. Final Chapter

Bonus:
12. Masquerade Of Piety (sympho-version)
13. Айчына (2009 edition)
14. Pariah (feat. G. Fred)
15. Апошні спеў

Калісьці, у размове з адным вядомым у менскім “падпольлі” чалавекам, я зазначыў між іншым, што ў гісторыі нашага андэграўнду можна вылучыць некалькі пакаленьняў: першае – тыя, хто памятае часы “да Gods Tower”, другое – тыя, хто памятае часы Gods Tower, трэцяе – тыя, хто не закрануў, ці слаба закрануў часы Gods Tower, але для каго яны – сапраўныя Багі, і чацьвертае – тыя, хто ня ведаюць, хто такія Gods Tower. Але, да чаго гэта я, раптам? А я да таго, што ў гэтую клясыфікацыю ўпісваецца ў тым ліку й гурт Vicious Crusade. Пакінуўшы ў баку першае (бо яму даўно на ўсё пляваць) і чацьвертае (бо йдзе лесам) пакаленьні, паразмаўляем пра два сярэднія. Я неаднаразова сустракаў даволі скэптычнае, калі не нэгатыўнае стаўленьне да “віскасаў” з боку старэйшых за мяне прыблізна год на 5-7 людзей – яны бачылі пачатак гэтага гурта, для многіх зь іх ён – нешта другаснае, штучнае. Я ды мае аднагодкі закранулі ў лепшым выпадку выхад “Мэсыі” ды “Забароненых Мэлёдыяў”, закранулі зьнікненьне Vicious Crusade са сцэны ў 2003-м.
І для нас існаваў “The Unbroken”. “Theodore’s Song”, “Land Of Lakes”, “Masquerade Of Piety” для нас былі побач з “Praise Of Sun” ды “Rising Arrows” - альбом кранаў, захопліваў, трымаў не адпускаючы, для многіх, і для мяне ў тым ліку, ён цесна зьнітараны з цэлым шэрагам перажываньняў, успамінаў. Шчыра кажучы, сам не чакаў, што праслухоўваньне перавыданьня другога паўнафарматнага дыску “крусэйдаў”, якое ня так даўно пабачыла сьвет з нагоды дзесяцігаловага юбілею гэтай працы, выкліча такую хвалю настальгіі… Эх, дзе мае17 год? :-)
Паслухаўшы гэтую плытку, перш за ўсё хочацца сказаць музыкам “дзякуй”. Дзякуй за тое, што дзесяць год таму ім стала таленту стварыць гэты альбом, дзякуй за тое, што сёньня, празь дзесяць год, ім стала розуму анічога ў ім не мяняць. Матэрыял, канешне, прайшоў праз рэ-мастрэрынг, але, перад намі ўсё той жа “The Unbroken”, такі, які мусіў і мусіць быць. Знаёмыя да ноты, да кожнага слова, песьні, пралятаюць адна за адной. Выбухам – “Маскарад пабожнасьці”, маршавая “Незламаныя”, правакацыйная “Сабакі закону”, фальклёрная “Зямля азёраў”, лірычная “Заганнае кола”, цяжкая ды злосная “Узьнесены ілжэц”, велічная “Тодарава песьня” з чароўнай дудой пана Кашкурэвіча, рэвалюцыйная “Хто гэтыя людзі?”, жорсткая “Гульні патрыётаў”, вясёлая “Полька”, шчымлівая “Фінальны разьдзел”. Я не бяруся сёньня казаць аб нейкай звыш-значнасьці Vicious Crusade для беларускай сцэны, але адно я ведаю даклдна – знаёмячыся з гэтай сэнай, абмінуць “The Unbroken” нельга. Гурт, незалежна ад таго, што ён стварае сёньня, ці створыць надалей, назаўсёды застанецца ў гісторыі беларускага андэграўнду менавіта з гэтым альбомам.
У якасьці бонусу на дыску прысутнічаюць яшчэ чатыры кампазыцыі, якія, так бы мовіць, прэзэнтуюць сёньняшні этап творчасьці Vicious Crusade. І вось яны ўжо ў мяне выклікаюць прыступ жорскага скэптыцызму і незадавальненьня. Сымфа-вэрсыя “Маскараду” – няблага, але неяк недапрацавана, ці што… Перазапісаная “Айчына” згубіла нейкі драйв – першая вэрсыя прабірала да костак, гэтая ж гучыць занадта саладжава. “Pariah” – проста забіла. Перафразуючы аднаго дзеяча сярэдзіны ХХ ст., скажу: “Калі я чую слова “экспэрымэнт”, мая рука цягнецца да пісталету”. Ратуе бонус-частку “Апошні спеў” – беларуская вэрсыя адной з найлепшых песень гурта. Нягледзчы на тое, што адчуваецца катэгарычны недахоп гоасу Алёны Гарных, гэтая рэч, прынамьсі, успрыймаецца ня горшай за арыгінал, да таго ж беларускі пераклад выйшаў добры.

P.S. Звычайна, такім альбомам ня ставяць адзнакаў, але я пастаўлю. Нават дзьве. Бо інакш нельга. За сам “The Unbroken” – 10/10, за бонус – 4/10, і тое, дзякуючы першай і асабліва апошняй песьням.
P.P.S. Як можна было зрабіць у буклеце дзьве памылкі ў прозьвішчы “Кашкурэвіч”?

Lutavit



Оно, 18.04.2010:

да сколько можно уже их вылизывать? вы что не понимаете, что эта группа уже не имеет никакого отношения к искусству? заебало это нытьё, где мои 17 лет, про годс тауэр. «Раньше были времена, а теперь мгновения – раньше поднимался хуй, а теперь давление». хватит жить прошлым! нужно к нему уважительно относиться, но жить-то надо в современных реалиях. а в нынешнее время хороших групп не и так мало, но пишут про них почему-то ой как мало, в отличии от скурвившихся Вишес Крусейд. Даже если поставить их на одной сцене с какими-нибудь модниками молодчиками из Да-клуба, которые из кожи вон лезут чтобы вырваться повыше, так ваши вискасы там потеряются, со своим реперьтуаром-старьем, одной и той же программой и аброукенами. Не удивлюсь, если они и через 15 лет переиздание этого говна сделают. Далбаебы схавают.

Lutavit, 19.04.2010:

ага, я, халера, галоўны вылізвальшчык крусэйдаў. :-)))

Napalm Death, 20.04.2010:

Я ніколі не слухаў Vicious Crusade. Што яны граюць? Гэта хаця б метал?

Оставить комментарий

Имя: E-mail: Сайт:

Сообщение: